Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

параднік, ✂, м. (разм.).

Тое, што і дарадчык.

|| ж. парадніца, ✂.

парадны, ✂.

  1. Прызначаны для парада, для ўрачыстых выпадкаў, святочны.

    • Парадная форма.
    • П. мундзір.
  2. Пра ўваход: пярэдні, галоўны.

    • Парадныя дзверы.
    • П. ход.

парадокс, ✂, м. (кніжн.).

  1. Думка, меркаванне, якое разыходзіцца з агульнапрынятымі поглядамі і на першы погляд нібы супярэчыць разумнаму сэнсу.

    • Гаварыць парадоксамі.
  2. З’ява, якая здаецца неверагоднай і нечаканай.

|| прым. парадаксальны, ✂.

  • П. вывад.

парадыгма, ✂, ж.

У граматыцы: сістэма форм зменнага слова або канструкцыі.

|| прым. парадыгматычны, ✂.

парадыст, ✂, м.

Аўтар пародый.

парад-але, ✂, м.

У цырку: выхад на арэну ўсіх удзельнікаў перад пачаткам праграмы.

паражальны, ✂.

Здольны паражацца чым-н.

  • Паражальная тэрыторыя.

паражняк, ✂, м.

Транспарт, які ідзе без грузу.

|| прым. паражняковы, ✂.

паражняком, прысл. (разм.).

Без грузу, без пасажыраў.

  • Машына пайшла п.

паражэнец, ✂, м.

Прыхільнік паражэнства.