Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пазакасоўваць, ; зак.

Закасаваць усё, многае.

  • П. недарэчы напісанае.

пазакідаць, і пазакідваць, ; зак.

  1. Ускінуць на што-н. або закінуць куды-н. усё, многае.

    • П. стары абутак на гарышча.
  2. Кінуўшы, палажыўшы не на сваё месца, згубіць усё, многае (разм.).

    • П. інструменты.
  3. Адкінуць, адвесці (частку цела, адзенне і пад.) убок, уверх, уніз.

    • П. рукі назад.
  4. Кідаючы, запоўніць ці прыкрыць усё, многае.

    • П. ямы зямлёй.

пазакладаць, і пазакладваць, ; зак.

  1. Закласці, змясціць куды-н. усё, многае.

    • П. бялізну ў пральную машыну.
  2. Адзначыць закладкамі патрэбныя старонкі ў кнізе.

  3. Закласці чым-н. усю паверхню прадмета.

    • П. сталы кнігамі.
  4. Закрыць, загарадзіць чым-н. усё, многае.

    • П. аконныя праёмы цэглай.
  5. Зрабіць аснову, пачаць будаўніцтва чаго-н.

    • П. фундаменты дамоў.

пазакласавы, .

Які стаіць па-за грамадскімі класамі.

  • У класавым грамадстве не можа быць пазакласавага выхавання.

пазакласны, .

Які праводзіцца не ў класе, не ў час класных заняткаў.

  • Пазакласнае чытанне.

пазаклейваць, ; зак.

  1. Заклеіць усё, многае.

    • П. шчыліны.
  2. Наляпіўшы чаго-н. мноства, укрыць усё, многае.

    • П. сцены малюнкамі.

пазакопваць, ; зак.

  1. Паклаўшы ў якое-н. паглыбленне, засыпаць зверху — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх.

    • П. у пясок.
  2. Засыпаць, зараўнаваць усё, многае.

    • П. ямы.

пазакочваць, ; зак.

Закаціць куды-н. усё, многае.

  • П. матацыклы ў гараж.

пазакручваць, ; зак.

  1. Закруціць, завіць (валасы); замацаваць, завязаць усё, многае.

    • П. вусы.
    • П. дротам клямкі дзвярэй.
  2. Абвязаць, абматаць чым-н. усё, многае.

    • П. бінтам пальцы.
  3. Загарнуць у што-н. усіх, многіх або ўсё, многае.

    • П. дзяцей у коўдры.
  4. Круцячы, закрыць, завінціць усё, многае.

    • П. краны.
    • П. гайкі.

пазакрываць, ; зак.

  1. Закрыць, накрыць чым-н. усіх, многіх або ўсё, многае.

    • П. дзяцей коўдрамі.
  2. Скласці што-н. разгорнутае — пра ўсё, многае.

    • П. парасоны.
  3. Закрыць, спыніць доступ куды-н. ва ўсіх, многіх напрамках.

    • П. усе дарогі ў горад.
  4. Спыніць дзейнасць асобных або многіх устаноў, прадпрыемстваў.

    • Увечары магазіны пазакрывалі.