Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падпрапаршчык, ✂, м.

У царскай арміі: вышэйшае званне унтэр-афіцэрскага саставу, а таксама асоба, якая мела гэта званне.

|| прым. падпрапаршчыцкі, ✂.

падпусціць, ✂; зак.

  1. Даць наблізіцца, падысці.

    • П. звера на адлегласць стрэлу.
  2. Сказаць, скарыстаўшы зручны момант (разм.).

    • П. жарт.
    • П. шпільку (перан.).

|| незак. падпускаць, ✂.

падпявала, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм. неадабр.).

Той, хто ўгодліва падтрымлівае каго-н. з карыслівых меркаванняў.

  • Абкружыць сябе падпяваламі.

падпяваць, ✂; незак.

  1. Спяваць, уторачы каму-, чаму-н.

    • П. басам.
  2. перан. Згаджацца з кім-н. з карыслівых меркаванняў (разм. неадабр.).

падрабіць, ✂; зак.

  1. Зрабіць што-н. фальшывае або падобнае да чаго-н.

    • П. дакументы.
    • П. почырк.
  2. чаго і без дапаўнення. Зарабіць дадаткова, падзарабіць.

|| незак. падрабляць, ✂ і падробліваць, ✂.

|| наз. падробка, ✂.

падрабрынны, ✂.

Тое, што і падрэберны.

падрабязнасць, ✂, ж.

  1. гл. падрабязны.

  2. Прыватная дэталь, дробная акалічнасць якой-н. справы, з’явы.

    • Звяртаць увагу на падрабязнасці.

падрабязны, ✂.

Вельмі поўны, з усімі дэталямі, дробязнымі акалічнасцямі.

  • П. план.
  • Падрабязна (прысл.) усё расказаць.

|| наз. падрабязнасць, ✂.

падрад​1, ✂, м.

Дагавор аб выкананні адным бокам пэўнай работы па заказу другога боку, а таксама работа, што выконваецца паводле гэтага дагавору.

  • П. на пабудову школы.
  • Брыгадны п. (які заключаецца брыгадай рабочых непасрэдна з упраўленнем або трэстам).

|| прым. падрадны, ✂.

  • Падрадная арганізацыя.
  • Падрадныя работы.

падрад​2, прысл.

Непасрэдна адзін за другім, без пропуску.

  • Прачытаў 200 старонак п.