Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

парыў, ✂, м.

  1. Раптоўнае рэзкае ўзмацненне (пра вецер).

  2. Моцнае імгненнае праяўленне якога-н. пачуцця; душэўны ўздым, які суправаджаецца імкненнем зрабіць што-н.

    • Працоўны п.
    • Наступальны п.

парыцца, ✂; незак.

  1. гл. парыць.

  2. Варыцца ў закрытай пасудзіне пры дапамозе пары.

  3. Знаходзіцца ў вельмі цёплым, гарачым памяшканні або быць надта цёпла апранутым (разм.).

    • На дварэ такая цеплыня, а ты парышся ў гэтым кажуху.
  4. перан., над чым і без дапаўнення. Тое, што і пацець (у 3 знач.; разм.).

    • П. над задачай.

парыць, ✂; незак.

  1. Апрацоўваць парай, варам (для ачысткі, знішчэння насякомых і г. д.).

    • П. бялізну.
    • П. бочку.
  2. Хвастаць венікам (у лазні, каб выклікаць пот).

  3. Варыць у закрытай пасудзіне пры дапамозе пары.

    • П. гарох.
  4. Вельмі цёпла апранаць (разм.).

    • Што ты парыш дзіця ў гэтым паліто.
  5. Кіпяціць (пра малако).

  6. безас. Пра вельмі гарачае вільготнае надвор’е.

    • Увесь дзень парыла.

◊

  • Парыць зямлю або косці (разм.) — не жыць, ляжаць у магіле.

|| зак. папарыць, ✂.

|| звар. парыцца, ✂.

|| наз. паранне, ✂ і парка, ✂.

парэз, ✂, м.

Парэзанае месца.

  • П. на руцэ.

парэзаць, ✂; зак.

  1. Параніць чым-н. вострым.

    • П. руку.
  2. што і чаго. Нарэзаць у якой-н. колькасці, разрэзаць на часткі.

    • П. дроў.
  3. Зарэзаць у якой-н. колькасці.

    • П. гусей.

|| звар. парэзацца, ✂.

парэй, ✂, м.

Род цыбульнай расліны, прыгоднай для яды.

  • Цыбуля-п.

парэнча, ✂, ж.

Тое, што і поручань.

|| прым. парэнчавы, ✂.

парэчкі, ✂, ж.

Кустовая ягадная расліна з ядомымі кісла-салодкімі ягадамі, а таксама самі гэтыя ягады.

  • Чырвоныя, чорныя, белыя п.

|| прым. парэчкавы, ✂.

  • Парэчкавае варэнне.
  • П. куст.