парыць,
-
Апрацоўваць парай, варам (для ачысткі, знішчэння насякомых і г. д.).
- П. бялізну.
- П. бочку.
-
Хвастаць венікам (у лазні, каб выклікаць пот).
-
Варыць у закрытай пасудзіне пры дапамозе пары.
- П. гарох.
-
Вельмі цёпла апранаць (
разм. ).- Што ты парыш дзіця ў гэтым паліто.
-
Кіпяціць (пра малако).
-
безас. Пра вельмі гарачае вільготнае надвор’е.- Увесь дзень парыла.
Парыць зямлю або косці (
разм. ) — не жыць, ляжаць у магіле.
||
||
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)