Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падпісчык, ✂, м.

Асоба, якая мае падпіску на якое-н. друкаванае выданне.

  • П. на газеты.

|| ж. падпісчыца, ✂.

падпіхнуць, ✂; зак.

Тое, што падапхнуць (у 1 знач.).

|| незак. падпіхаць, ✂.

падпіць, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і падвыпіць.

падплысці, ✂ і падплыць, ✂; зак.

  1. Плывучы, наблізіцца да каго-, чаго-н.

    • П. да вострава.
  2. Плывучы, трапіць пад што-н.

    • П. пад мост.

|| незак. падплываць, ✂.

падполле, ✂, н.

  1. Памяшканне пад падлогай, падвал.

    • Засыпаць бульбу ў п.
  2. Арганізацыя, грамадскія групы, якія дзейнічаюць тайна ад улад, а таксама сама дзейнасць у такіх арганізацыях, групах.

    • Рэвалюцыйнае п.
    • Ісці ў п.

|| прым. падпольны, ✂.

падпольшчык, ✂, м.

Асоба, якая займаецца падпольнай дзейнасцю.

|| ж. падпольшчыца, ✂.

|| прым. падпольшчыцкі, ✂.

падпорка, ✂ і падпора, ✂, ж.

Палка, брус, слуп і пад., якімі падпіраюць што-н.

  • П. пад яблыню.

падпорны, ✂.

Які падтрымлівае што-н., служыць падпоркай.

  • П. слуп.

падправіць, ✂; зак.

Крыху выправіць, паправіць.

  • П. дах.
  • П. чарцёж.

|| незак. падпраўляць, ✂.

|| наз. падпраўка, ✂.

падпражыць, ✂; зак.

Пражачы, прыгатаваць для яды.

  • П. боб.

|| незак. падпражваць, ✂.