Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

парубка, ✂, ж.

Незаконная высечка лесу, а таксама месца, дзе высякаецца лес.

|| прым. парубачны, ✂.

  • Парубачныя рэшткі.

парубшчык, ✂, м.

Той, хто займаецца парубкай, высечкай лесу.

паружавелы, ✂.

Які паружавеў.

  • Паружавелыя бакі ягад.

парука, ✂, ж.

Прынятая на сябе адказнасць за выкананне, пацвярджэнне чаго-н., зарука. Аддаць, узяць на парукі каго-н. (на чыю-н. адказнасць).

парус, ✂, м.

Умацаваны на мачце вялікі кавалак тоўстай тканіны, які надзімаецца ветрам і прыводзіць у рух судна.

  • Ісці на ўсіх парусах.
  • Падняць парусы (паставіць і разгарнуць парусы на судне).

|| прым. парусны, ✂.

  • П. спорт.

парусіна, ✂, ж.

Грубая, тоўстая льняная тканіна, якая першапачаткова ішла на парусы.

|| прым. парусінавы, ✂.

паруснік, ✂, м.

Паруснае судна.

парухавець, ✂; зак.

Стаць больш рухавым.

  • Сёння Саўка парухавеў.

парухаць, ✂; зак.

  1. Паварушыць чым-н.

    • П. пальцамі.
  2. Прывесці што-н. у рух.

    • П. стрэлку.

паручнік, ✂, м.

У царскай арміі: афіцэрскі чын, рангам вышэйшы за падпаручніка і ніжэйшы за штабс-капітана, а таксама асоба, якая мае гэта званне.

|| прым. паручніцкі, ✂.