парус назоўнік | мужчынскі род
Умацаваны на мачце вялікі кавалак тоўстай тканіны, які надзімаецца ветрам і прыводзіць у рух судна.
- Ісці на ўсіх парусах.
- Падняць парусы (паставіць і разгарнуць парусы на судне).
|| прыметнік: парусны.
- П. спорт.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)