паяць, ✂; незак.
Апрацоўваць што-н. нагрэтым да вадкага стану металам, металічным сплавам для злучэння, змацавання.
|| наз. паянне, ✂ і пайка, ✂.
|| прым. паяльны, ✂.
- Паяльная лямпа (пераносная награвальная гарэлка для паяння, распайвання).
па-банку, прысл.
У картачных гульнях: на ўсе грошы, якія маюцца ў банку (у 2 знач.).
па-за, прыназ.
Ужыв. для абазначэння месцазнаходжання, руху, дзеяння за чым-н., па той бок чаго-н.
- П. гарамі.
- П. часам і прасторай.
па-людску, прысл.
Так, як прынята ва ўсіх, як у іншых людзей.
- Жыць па-людску.
- У вас усё не па-людску.
па-над, прыназ.
Ужыв. пры ўказанні на каго-, што-н., над якімі ў пэўным кірунку адбываецца рух, дзеянне або зверху над якімі што-н.
адбываецца.
- Песні плылі па-над гаем.
- Гучыць голас міру па-над светам.
позна... (а таксама пазна...).
Першая частка складаных слоў са знач.:
- 1) позні (у 1 знач.), напр. познаантычны, познарэнесансны; позналедніковы (перыяд);
- 2) позні (у 3 знач.), напр. познавыспяваючы.