Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пацучаня, і пацучанё, , н.

Дзіцяня пацука.

пацыент, , м.

Хворы ў адносінах да ўрача, у якога ён лечыцца.

  • Прыняць пацыентаў.

|| ж. пацыентка, .

пацыраваць, ; зак.

  1. Зацыраваць усё, многае.

    • П. усе шкарпэткі.
  2. Цыраваць некаторы час.

пацыфізм, , м.

Палітычная плынь і светапогляд, якія асуджаюць любыя войны.

|| прым. пацыфісцкі, .

пацыфіст, , м.

Прыхільнік пацыфізму.

|| ж. пацыфістка, .

|| прым. пацыфісцкі, .

пацэліць, ; зак.

  1. Трапіць у цэль.

  2. Патрапіць зрабіць.

    • Доўга не магла п., каб зашпіліць верхні грузік.

пацягаць, ; зак.

  1. Перамясціць, перанесці куды-н. усё, многае.

    • П. жэрдзе.
  2. каго-што і без дапаўнення. Цягаць некаторы час.

    • П. па судах.
  3. Пакрасці, прысвоіць сабе ўсё, многае.

    • Яны снапы ў мяне з азярода пацягалі.
  4. каго-што за што. Патузаць, паторгаць за што-н.

    • П. за косы.

пацягнуцца, ; зак.

  1. Выпрастаць стомленыя ў аднастайнай паставе канечнасці, стан.

    • П. спрасонку.
  2. Пачаць цягнуцца.

пацягнуць, ; зак.

  1. гл. цягнуць.

  2. Пакрыць паверхню чаго-н. тонкім слоем якога-н. рэчыва або абшыць паверхню вопраткі якім-н. матэрыялам.

    • П. падлогу лакам.
    • П. кажух сукном.
  3. Тое, што і заважыць.

    • Шчупак пацягнуў пяць кілаграмаў.
  4. перан. Змагчы выканаць, зрабіць што-н. (разм.).

    • Ён гэтай работы не пацягне.
  5. Пачаць цягнуць.

пацяліцца, ; зак.

Ацяліцца — пра ўсіх, многіх.

  • Усе каровы пацяліліся.