Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падмога, ✂, ж. (разм.).

Тое, што і дапамога.

  • Прыслаць рабочых на падмогу.

падмоклы, ✂.

Крыху мокры.

  • Падмоклае сена.

падмокнуць, ✂; зак.

Намокнуць знізу або крыху.

  • Валёнкі падмоклі.
  • Запалкі падмоклі.

|| незак. падмакаць, ✂.

падмосткі, ✂.

  1. Драўляны памост на ўзвышэнні.

  2. Тое, што і сцэна (у 1 знач.).

    • Тэатральныя п.

падмочаны, ✂.

Сапсаваны, з заганамі, недахопамі (разм.).

  • Падмочаная рэпутацыя.
  • Падмочаная біяграфія.

падмурак, ✂, м.

  1. Каменная ці цагляная кладка пад чым-н., фундамент.

    • П. хаты.
    • Закласці п.
  2. перан. База, апора, аснова (кніжн.).

    • Эканоміка — п. жыцця грамадства.

|| прым. падмуркавы, ✂.

падмываць, ✂; незак.

  1. гл. падмыць.

  2. безас., каго (што). Пра моцнае жаданне, намер зрабіць што-н. (разм.).

    • Мяне так і падмывала паведаміць пра навіны.

падмыць, ✂; зак.

  1. Вымыць ніжнюю частку цела.

    • П. дзіця.
  2. Вымыць на скорую руку (разм.).

    • П. падлогу.
  3. Размыць знізу.

    • Вада падмыла берагі ракі.

|| незак. падмываць, ✂.

|| звар. падмыцца, ✂.

|| незак. падмывацца, ✂.

|| наз. падмыванне, ✂.

падмяніць, ✂; зак.

  1. Тайна, непрыметна або незнарок замяніць другім.

    • П. кнігу.
    • П. шапку.
    • Хлопца нібы падмянілі: стаў зусім іншы.
  2. Напоўніць іншым зместам.

    • П. шчырую размову выкрыкамі.
  3. Замяніць на кароткі час (разм.).

    • П. вартавога.

|| незак. падменьваць, ✂ і падмяняць, ✂.

|| наз. падмена, ✂ і падмен, ✂.

|| прым. падменны, ✂.

  • П. пастух.

падмянціць, ✂; зак.

Падвастрыць мянташкай.

  • П. касу.