Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паштамт, ✂, м.

Галоўная паштовая ўстанова горада.

|| прым. паштамцкі, ✂.

паштмайстар, ✂, м. (уст.).

Кіраўнік паштовай канторы.

|| прым. паштмайстарскі, ✂.

паштоўка, ✂, ж.

  1. Спецыяльная паштовая картка для адкрытага пісьма.

  2. Картка такога фармату з якім-н. малюнкам.

    • Калекцыя паштовак.

паштучны, ✂.

Які вылічваецца за кожную штуку; які выпускаецца асобнымі прадметамі, штукамі.

  • Паштучная аплата.
  • Прадаваць папяросы паштучна (прысл.).

паштэт, ✂, м.

Страва з мясных, рыбных і інш. прадуктаў, працёртых да пастападобнага стану.

|| прым. паштэтны, ✂.

пашукаць, ✂; зак.

Правесці некаторы час у пошуках (да 1 знач.), заняцца пошукамі (у 1 знач.).

  • П. сабе замену.

пашча, ✂, ж.

Рот звера, рыбы.

  • Ашчэрыць пашчу.

пашчаслівіць, ✂ і пашчаслівіцца, ✂; безас.; зак..

Пра спрыяльны збег акалічнасцей для каго-н.

  • Яму пашчаслівіла быць вучнем славутага вучонага.

пашчоўкваць, ✂; незак.

Шчоўкаць час ад часу.

  • П. замком.

пашчыпваць, ✂; незак.

Шчыпаць час ад часу.

  • П. траву.
  • Мароз пашчыпвае твар і вушы.