Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

парадзелы, .

Які парадзеў, стаў радзейшым.

  • Парадзелыя валасы.

парадзіраваць, ; зак. і незак.

Падаць (падаваць) у смешным, карыкатурным выглядзе.

  • П. мову персанажаў.

парадзіха, , ж.

Жанчына, якая раджае або толькі што нарадзіла дзіця.

парадзіць, ; зак.

Стаць прычынай узнікнення, з’яўлення чаго.

  • Пачутае пра яго парадзіла ва мне непрыемнае пачуццё да гэтага чалавека.

|| незак. параджаць, .

парадкавацца, ; незак. (разм.).

Прыводзіць што-н. у парадак, у належны стан.

  • Буду п. ў хаце.

парадкаваць, ; зак.

Прыводзіць у парадак што-н.; наводзіць парадак дзе-н.

  • П. рэчы.

|| зак. спарадкаваць, .

парадкавы, .

  1. Які паказвае месца ў якім-н. радзе і адказвае на пытанне: які па ліку.

    • П. нумар.
  2. парадкавы лічэбнік — у граматыцы: прыметнік, які абазначае прымету як адносіны да колькасці, ліку (напр. першы, дзесяты, соты, тысячны).

парадкам, прысл. (разм.).

  1. У значнай ступені, даволі моцна, многа.

    • Ён ужо п. пастарэў.
  2. Як мае быць, як след.

    • Ніхто п. не ведаў, куды яны паехалі.
  3. Па парадку.

    • П. абыходзіць усе двары.

парадковы, .

Які робіцца, выконваецца па радках, за кожны радок.

  • П. падлік.
  • Парадковая аплата.

параднасць, , ж.

Урачыстасць, пышнасць, святочнасць.

  • П. цырымоніі.