Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

панадны, ✂.

Такі, што прыцягвае да сябе якімі-н. якасцямі, прывабны.

  • П. выгляд.
  • П. смех.

|| наз. панаднасць, ✂.

панадточваць, ✂; зак.

Надтачыць, зрабіць даўжэйшым усё, многае.

  • П. вяроўкі.

панажоўшчына, ✂, ж. (разм.).

Бойка, у якой прымяняюцца нажы, халодная зброя.

  • Прычынай забойства была п.

панажы, ✂, м. (спец.).

Прылада ў кроснах у выглядзе дзвюх або некалькіх дошчачак, пры дапамозе якіх нагамі прыводзяцца ў рух ніты.

панажывацца, ✂; зак.

Нажыцца, разбагацець — пра ўсіх, многіх.

  • Многія панажываліся за гэтыя гады.

панажываць, ✂; зак.

Нажыць паступова што-н. (пра маёмасць).

паназначаць, ✂; зак.

  1. Прызначыць на якую-н. пасаду, працу ўсіх, многіх.

  2. Устанавіць, вызначыць што-н. усім, многім.

    • П. пенсіі.

панаказваць, ✂; зак.

Наказаць, паведаміць усім, многім.

панакідаць, ✂ і панакідваць, ✂; зак.

  1. чаго. Накідаць многа чаго-н.

    • П. смецця на падлогу.
  2. Накінуць, уздзець адно за другім усё, многае.

панакладаць, ✂ і панакладваць, ✂; зак.

  1. Накласці на што-н. ці куды-н. вялікую колькасць чаго-н.

    • П. дроў на машыны.
  2. Аблажыць многіх падаткамі.