Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паўзці, ; незак.

  1. Перамяшчацца па паверхні ўсім целам (пра паўзуноў) ці на ножках (пра насякомых).

    • Жук паўзе.
    • Павук паўзе па сцяне.
    • Туман паўзе па нізіне (перан.).
  2. Пра чалавека: перамяшчацца, прыпадаючы тулавам да паверхні і перабіраючы па ёй рукамі і нагамі.

    • Байцы паўзлі на жыватах.
    • Дзіця паўзе па падлозе.
  3. Ісці, перамяшчацца вельмі павольна (разм.).

    • Поезд паўзе.
  4. Расці, прылягаючы да паверхні, чапляючыся за яе.

    • Па ствале дрэва поўз плюшч.
  5. Апаўзаць, асыпацца.

    • Грунт паўзе.
  6. Пра паўвадкую масу: цячы, выцякаць адкуль-н. (разм.).

    • Цеста паўзе з дзяжы.
  7. перан. Распаўсюджвацца, перадавацца (разм.).

    • Чуткі паўзлі ва ўсе бакі.

паўзыходзіць, ; зак.

Узысці — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае.

паўкажушак, , м.

Кароткі, да каленяў, кажух.

паўкідаць, і паўкідваць, ; зак.

Укінуць усіх, многіх або ўсё, многае.

  • П. рыдлёўкі ў пуню.

паўкісаць, ; зак.

Укіснуць — пра ўсё, многае.

паўкладацца, і паўкладвацца, ; зак.

Укласціся — пра ўсіх, многіх.

  • Усе паўкладаліся (паўкладваліся) спаць.

паўкладаць, і паўкладваць, ; зак.

Укласці ўсіх, многіх або ўсё, многае.

  • П. дзяцей спаць.

паўклейваць, ; зак.

Уклеіць усё, многае.

  • П. лісты ў кнігу.

паўкопваць, ; зак.

Укапаць усё, многае.

  • П. слупы.

паўкочваць, ; зак.

Укаціць усё, многае.

  • П. бочкі ў склеп.