Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падліць, ✂; зак.

Наліваючы, дадаць.

  • П. кавы ў кубак.

|| незак. падліваць, ✂.

падлічыць, ✂; зак.

Злічыўшы, падвесці вынік.

  • П. выдаткі.

|| незак. падлічваць, ✂.

|| наз. падлічванне, ✂ і падлік, ✂.

падлог, ✂, м.

Падробка, складанне фальшывых дакументаў.

  • Абвінавачванне ў растраце і падлогах.

падлога, ✂, ж.

Насціл у памяшканні, па якім ходзяць.

  • Паркетная п.
  • Земляная п. (утрамбаваная зямля без насцілу).

|| прым. падлогавы, ✂.

падлодка, ✂, ж.

Скарачэнне: падводная лодка.

падложны, ✂.

Які з’яўляецца падлогам, фальшывы.

  • П. дакумент.

|| наз. падложнасць, ✂.

падлоўчы, ✂, м. (уст.).

  1. Старшы аб’ездчык, ляснічы.

  2. Старшы егер.

падлюстэрнік, ✂, м.

Столік пад насценным або стаячым люстрам.

падлягаць, ✂; незак. (афіц.).

Падвяргацца чаму-н. (аб распаўсюджанні на каго-, што-н. чаго-н. абавязковага, прымусовага).

  • П. няўхільнаму выкананню.
  • Не падлягае апавяшчэнню.

◊

  • Не падлягае сумненню што (кніжн.) — не прыходзіцца сумнявацца ў верагоднасці чаго-н.

падляцець, ✂; зак.

  1. Заляцець пад што-н.

    • Верабей падляцеў пад страху.
  2. Наблізіцца, летучы.

    • Самалёты падляцелі да горада.
  3. перан. Хутка падысці, падбегчы да каго-, чаго-н. (разм.).

    • Дзяўчынка падляцела да маці.

|| незак. падлятаць, ✂.