Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

парны​2 ✂ прым.

Душны, насычаны вільгаццю.

  • Парнае паветра.

|| наз. парнасць, ✂.

парог, ✂, м.

  1. Бервяно або брус ў ніжняй частцы дзвярнога праёму.

    • Пераступіць цераз п.
    • На п. не пускаць каго-н. (не пускаць каго-н. у дом).
    • Не выходзіць за п. (не выходзіць з дому).
    • Ад парога хату не мятуць (прыказка).
  2. перан., каго. Пярэдадзень, мяжа чаго-н. (кніжн.).

    • На парозе гібелі.
  3. Камяністы папярочны выступ на дне ракі, які паскарае цячэнне і абцяжарвае суднаходства.

    • Пеняцца хвалі на парогах.
  4. Найменшая магчымая велічыня, ступень праяўлення чаго-н. (спец.).

    • П. адчуванняў.
    • П. чутнасці.

◊

  • 3 парога (адхіліць, не прыняць і пад.; разм. неадабр.) — адразу, не ўваходзячы ў сутнасць справы.

|| памянш. парожак, ✂.

|| прым. парогавы, ✂.

парода, ✂, ж.

  1. Разнавіднасць свойскіх жывёл (або раслін), якія адрозніваюцца пэўнымі прыметамі ад жывёл (або раслін) таго ж віду.

    • Бельгійская п. коней.
    • Вывесці новую пароду вішань.
  2. перан. Разрад, тып людзей, якія адрозніваюцца ад іншых сваім унутраным складам, характарам, абліччам.

    • Чалавек волатаўскай пароды.
  3. Прыналежнасць да якой-н. сацыяльнай групы, саслоўя (уст.).

  4. Выкапнёвы мінерал, пласт у зямной кары.

    • Цвёрдыя пароды.

пародзісты, ✂.

З ярка выражанымі прыметамі добрай пароды (у 1 і 3 знач.).

  • Пародзістая карова.

|| наз. пародзістасць, ✂.

пародны, ✂, (спец.).

Які належыць да выведзеных, палепшаных парод (у 1 знач.), пародзісты.

  • Пародная жывёла.

|| наз. пароднасць, ✂.

пародыя, ✂, ж.

  1. Твор, сатырычны або камічна падроблены пад іншы твор.

    • П. на апавяданне.
  2. перан. Знешняе, няўдалае перайманне чаго-н., скажонае падабенства да чаго-н., якое ператвараецца ў насмешку, здзек.

    • Не абутак, а адна п.

|| прым. парадыйны, ✂ і парадычны, ✂.

  • Парадыйны жанр.
  • Парадычны прыём.

парожні, ✂.

Тое, што і пусты (у 1 знач.).

  • Парожняя дзежка.
  • З пустога ў парожняе пераліваць (займацца пустой справай, пустымі размовамі; разм.).

парожысты, ✂.

Які мае многа парогаў (у 3 знач.).

  • Парожыстае дно.

|| наз. парожыстасць, ✂.

парок, -у, м.:

  • парок сэрца — устойлівыя няправільнасці ў будове сэрца, якія парушаюць яго функцыяніраванне.

пароль, ✂, м.

Сакрэтнае ўмоўнае слова (або словы, фраза) для апазнання сваіх на вайсковай службе, а таксама ў канспіратыўных арганізацыях.