Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

парашыць, ; зак. (разм.).

  1. Прыняць якое-н. рашэнне, рашыць.

    • Парашылі, што трэба ехаць неадкладна.
    • Ну, на чым вы тут парашылі?
  2. Падумаўшы, разважыўшы, прыйсці да якога-н. вываду.

    • Усё абгледзеўшы, мы парашылі, што нехта ўжо тут быў да нас.

парвацца, ; зак.

  1. Разарвацца, раздзяліцца на часткі ад нацягвання.

    • Ніткі парваліся.
  2. Стаць дзіравым, знасіцца да дзірак.

    • Панчохі парваліся.
  3. перан. Спыніцца (пра знаёмства, адносіны і пад.).

    • Сувязь з падпольшчыкамі парвалася.

парваць, ; зак.

  1. Разарваць або крыху падраць.

    • П. вяроўку.
    • П. адзенне.
  2. перан., з кім. Адразу, рэзка спыніць (знаёмства, адносіны і пад. з кім-н.).

    • П. дыпламатычныя адносіны.
    • П. з ранейшымі сябрамі.

  • Жылы парваць (разм.) — надарвацца ад цяжкай працы.

|| незак. парываць, .

парк1, , м.

Вялікі сад або пасаджаны гай з алеямі, кветнікамі і пад.

  • Разбіць п.
  • П. культуры і адпачынку.

|| прым. паркавы, .

парк2, , м.

  1. Перасоўны склад для забеспячэння арміі.

    • Артылерыйскі п.
    • Гарматны п.
  2. Месца стаянкі і рамонту транспартных сродкаў.

    • Аўтобусны п.
    • Тралейбус ідзе ў п.
  3. Сукупнасць транспартных сродкаў, рухомы састаў, а таксама наогул сукупнасць машын, механізмаў і пад.

    • Аўтамабільны п.
    • П. сельскагаспадарчых машын.
    • Танкавы п.

|| прым. паркавы, .

паркаленабіўны, , (спец.).

Які мае адносіны да набіўкі малюнка на баваўняную тканіну.

паркаль, , м.

Лёгкая баваўняная аднакаляровая або з набіўным малюнкам тканіна.

|| прым. паркалёвы, .

паркан, , м.

Агароджа з бярвёнаў, штыкецін або мураваная.

|| памянш. парканчык, .

|| прым. парканны, .

паркет, , м.

Насціл на падлозе з дошчачак у форме розных узораў, геаметрычных фігур.

|| прым. паркетны, .

  • Паркетная падлога.

паркетчык, , м.

Рабочы, спецыяліст па вырабу і насцілу паркету.