Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

парахнець, ; незак.

Ператварацца ў парахню.

  • Стары пень парахнее.

парахня, , ж.

Дробныя, як пясок, сухія рэшткі сапрэлага або паточанага шашалем дрэва.

  • Бярвенне абярнулася на парахню.
  • П. сыплецца з каго-н. (вельмі стары; разм. пагард.).

параход, , м.

Судна з паравым рухавіком.

  • Плысці на параходзе.

|| памянш. параходны, .

параходства, , н.

Рух параходаў па водных шляхах, а таксама прадпрыемства па кіраўніцтву параходным транспартам.

  • Рачное п.

парашаць, ; зак.

  1. Рашыць усё, многае, перарашаць.

    • П. усе задачы.
  2. Рашаць некаторы час.

    • Парашаў з гадзіну і спыніўся.

парашок, , м.

  1. Дробна расцёртыя частачкі цвёрдага рэчыва.

    • Зубны п. (для чысткі зубоў).
    • Сцерці ў п. каго-н. (перан. жорстка расправіцца, звычайна як выраз пагрозы; разм.).
  2. Лекавае рэчыва пэўнай дазіроўкі ў раздробненым выглядзе.

    • Лякарства ў парашках.

|| прым. парашковы, .

  • Парашковае малако (з малочнага парашку).

парашут, , м.

Прыстасаванне для скачка з самалёта ці спуску грузу з купалам, які раскрываецца ў паветры.

|| прым. парашутны, .

  • П. дэсант.
  • П. спорт.

парашутаваць, ; зак. і незак. (спец.).

Спускаючыся, паляцець (ляцець) з крайне малой скорасцю.

|| зак. спарашутаваць, .

парашутызм, , м.

Парашутны спорт.

  • Піянеры парашутызму.

парашутыст, , м.

Чалавек, які робіць скачкі з парашутам.

|| ж. парашутыстка, .

|| прым. парашутысцкі, .