парашок, , м.

  1. Дробна расцёртыя частачкі цвёрдага рэчыва.

    • Зубны п. (для чысткі зубоў).
    • Сцерці ў п. каго-н. (перан. жорстка расправіцца, звычайна як выраз пагрозы; разм.).
  2. Лекавае рэчыва пэўнай дазіроўкі ў раздробненым выглядзе.

    • Лякарства ў парашках.

|| прым. парашковы, .

  • Парашковае малако (з малочнага парашку).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)