Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

параскручваць, ; зак.

Раскруціць усё, многае.

параскрывацца, ; зак.

Раскрыцца — пра ўсё, многае ці ўсіх, многіх.

параскрываць, ; зак.

Раскрыць усё, многае ці ўсіх, многіх.

  • П. дзяцей.
  • П. стрэхі.
  • П. расаду.

параскрышваць, ; зак.

Раскрышыць усё, многае.

параскусваць, ; зак.

Раскусіць усё, многае (гл. раскусіць у 1 знач.).

параснік, , м.

Малады лес, а таксама парасткі раслін ад каранёў, пнёў або з насення.

парасон, , м.

  1. Прыстасаванне для засцярогі ад дажджу або сонца ў выглядзе замацаванага на доўгай ручцы пры дапамозе складаных спіц акруглага кавалка тканіны.

  2. Стрэшка над чым-н.

  3. Суквецце, у якога ўсе кветкі размешчаны ў адной плоскасці.

|| памянш. парасонік, .

|| прым. парасоністы, і парасонавы, .

  • Парасоністая пальма.
  • Парасонавыя расліны (морква, пятрушка).

параспакоўваць, ; зак.

Распакаваць усё, многае.

  • П. багаж.

параспаўзацца, ; зак.

Распаўзціся — пра ўсіх, многіх ці пра ўсё, многае.

  • Ракі параспаўзаліся.

параспілоўваць, ; зак.

Распілаваць усё, многае.

  • П. бярвенне.