паралельны, ✂.
-
Які з’яўляецца паралеллю (у 1 знач.).
-
перан. Такі ж, падобны, які адбываецца адначасова і побач з чым-н.
|| наз. паралельнасць, ✂.
паралізаваць, ✂; зак. і незак.
-
Давесці (-водзіць) да стану паралічу.
-
перан. Пазбавіць (-баўляць) здольнасці або магчымасці дзейнічаць.
паралітык, ✂, м. (разм.).
Хворы на параліч.
|| ж. паралітычка, ✂.
|| прым. паралітычны, ✂.
параліч, ✂, м.
Хвароба, якая пашкоджвае нервовую сістэму і пры якой асобныя органы або частка цела трацяць здольнасць да адвольных
рухаў.
- П. ног.
- Разбіты паралічом.
|| прым. паралічны, ✂.
паралон, ✂, м.
Лёгкі і эластычны сінтэтычны матэрыял.
|| прым. паралонавы, ✂.
параметр, ✂, м. (спец.).
Велічыня, што характарызуе якую-н. асноўную ўласцівасць устройства, сістэмы, машыны або з’явы, працэсу.
- Параметры лазернай устаноўкі.
паранджа, ✂, ж.
Шырокі халат з валасяной сеткай, што закрывае твар, без якой мусульманская рэлігія не дазваляе жанчынам паяўляцца
перад чужымі людзьмі.