Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паражальны, ✂.

Здольны паражацца чым-н.

  • Паражальная тэрыторыя.

паражняк, ✂, м.

Транспарт, які ідзе без грузу.

|| прым. паражняковы, ✂.

паражняком, прысл. (разм.).

Без грузу, без пасажыраў.

  • Машына пайшла п.

паражэнец, ✂, м.

Прыхільнік паражэнства.

паражэнне, ✂, н.

  1. гл. паразіць.

  2. Няўдача ў вайне, барацьбе, спаборніцтве.

    • Нанесці п. ворагу.
    • Пацярпець п. ў шахматным турніры.

паражэнства, ✂, н.

  1. У час першай сусветнай вайны: палітычны настрой у некаторых грамадскіх колах, якія жадалі паражэння свайго ўрада ў вайне.

  2. Пазіцыя, якая адлюстроўвае нявер’е ў магчымасць ажыццяўлення чаго-н., у перамогу чаго-н. (неадабр.).

|| прым. паражэнчы, ✂.

паразбівацца, ✂; зак.

Разбіцца — пра ўсё, многае ці ўсіх, многіх.

  • Талеркі паразбіваліся.

паразбіваць, ✂; зак.

Разбіць усё, многае.

  • П. пасуду.
  • П. пракосы.

паразбінтоўваць, ✂; зак.

Разбінтаваць усіх, многіх або ўсё, многае.

  • П. раненых.

паразбіраць, ✂; зак.

Разабраць усё, многае або ўсіх, многіх.

  • П. тавары.