Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

папулізм, , м. (кніжн.).

Грамадскі рух, які апелюе непасрэдна да шырокіх мас і сцвярджае, што яны самі, маючы моцнага лідэра, здольны вырашаць свае сацыяльныя праблемы.

|| прым. папулісцкі, .

папуліст, , м.

Прыхільнік папулізму.

|| прым. папулісцкі, .

папулярны, .

  1. Агульнадаступны, зразумелы па прастаце, яснасці выкладу.

    • Папулярная літаратура.
    • Папулярна (прысл.) усё растлумачыць.
  2. Які карыстаецца шырокай вядомасцю.

    • Папулярная песня.

|| наз. папулярнасць, .

папулярызаваць, ; зак. і незак. (кніжн.).

  1. Зрабіць (рабіць) зразумелым, даступным, папулярным (у 1 знач.).

    • П. навуковыя веды.
  2. Зрабіць (рабіць) папулярным (у 2 знач.), распаўсюдзіць (-джваць).

    • П. новы метад.

|| наз. папулярызацыя, .

папулярызатар, , м.

Чалавек, які займаецца папулярызацыяй чаго-н.

|| прым. папулярызатарскі, .

папуляцыя, , ж. (спец.).

Сукупнасць асобін аднаго віду, якая доўга існуе дзе-н.

  • П. баброў.

папуры, нескл., н.

Музычная п’еса, якая складаецца з урыўкаў розных агульнавядомых мелодый.

папускаць, ; зак.

  1. Пусціць куды-н. усіх, многіх.

    • П. коней у авёс.
  2. Даць парасткі.

    • Таполя папускала парасткі.

папусціцца, ; зак.

  1. Уступіць у чым-н., адступіць, адмовіцца ад чаго-н.

    • Тут я не папушчуся: будзе, як рашылі раней.
  2. Даць сябе ў крыўду.

    • Ён не той чалавек, каб п.
  3. Дапусціць, дазволіць што-н. (разм.).

    • Як ты магла п., што яны табе на галаву селі?

|| незак. папускацца, .

папусціць, ; зак.

  1. што і у чым. Уступіць, адмовіцца ад чаго-н.

    • Я свайго не папушчу.
  2. Адпусціць, аслабіць, зрабіўшы даўжэйшым.

    • П. канцы вяроўкі.
  3. чым. Кінуць з размаху (разм.).

    • П. каменем.

|| незак. папускаць, .