Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

парастак, ✂, м.

  1. Маладая галінка, сцябло расліны з лісцем, якое вырасла ад больш старога сцябла ці ствала, або малая галінка, якая вырасла ад кораня асноўнай расліны.

    • Маладыя парасткі на старым ствале.
  2. Сцябло расліны ў самым пачатку яго развіцця з насення.

    • Насенне пусціла парасткі.
  3. звычайна мн., перан., чаго. Першае праяўленне, пачатак чаго-н., зародак.

    • Парасткі новага.

|| прым. парасткавы, ✂.

парастоптваць, ✂; зак.

Растаптаць усё, многае або ўсіх, многіх.

парасточваць​1, ✂; зак.

Растачыць усё, многае (гл. растачыць 1).

  • П. адтуліны ў дэталях.

парасточваць​2, ✂; зак.

Растачыць усё, многае.

  • Шашаль парасточваў сцены.

парасточваць​3, ✂; зак.

Растачыць усё, многае (гл. растачыць 3).

  • П. каўняры ў кашулях.

парастрасацца, ✂ і парастрэсвацца, ✂; зак.

Растрэсціся — пра ўсё, многае.

парастрасаць, ✂ і парастрэсваць, ✂; зак.

Растрэсці ўсё, многае.

  • П. сена.

параструшчваць, ✂; зак.

Раструшчыць усё, многае.

парастыкаць, ✂; зак.

Растыкаць усё, многае.

  • П. тычкі на лузе.

парасхінаць, ✂; зак.

Расхінуць усё, многае.