Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

загаварыцца, ; зак.

Захапіцца размовай.

|| незак. загаворвацца, .

загаварыць1, ; зак.

  1. Пачаць гаварыць.

    • Усе разам загаварылі.
  2. перан. Абудзіцца, праявіцца ў дзеяннях, настроях і інш.

    • Сумленне загаварыла ў кім-н.
  3. Стаміць працяглымі размовамі (разм.).

    • З. субяседніка.

|| незак. загаворваць, .

загаварыць2, ; зак.

Уздзейнічаць на каго-, што-н. замовай, загаворам ​2.

  • З. ад хваробы.
  • З. зубы каму-н. (таксама перан. наўмысна адцягнуць увагу ад чаго-н. пабочнымі размовамі; разм.).

|| незак. загаворваць, .

загавець, ; зак.

Перастаць есці скаромнае; пачаць пасціць.

  • Загавець душой (разм.) — аддаць богу душу, памерці.

загавіны, .

У веруючых: апошні дзень перад постам, калі дазваляецца есці скаромнае.

загавор1, , м.

Тайнае пагадненне аб сумесных дзеяннях супроць каго-н. у палітычных і інш. мэтах.

  • З. мяцежнікаў.

загавор2, , м.

У забабонных уяўленнях: магічныя словы, якія маюць гаючую, лекавую сілу.

  • З. ад болю зубоў.

загаворвацца, і загаварвацца, , незак.

  1. гл. загаварыцца.

  2. Гаварыць бяссэнсіцу ў выніку расстройства, хваравітага стану, старасці.

    • Стары пачаў з.

загаворваць, і загаварваць, , незак.

  1. гл. загаварыць ​1.

  2. Імкнуцца распачаць гаворку.

загаворшчык, , м.

Удзельнік тайнага пагаднення.

|| ж. загаворшчыца, .