Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пачасовы, .

Які вылічваецца або аплачваецца з разліку затрачанага часу.

  • Пачасовая аплата.

пачассе, , н., зб.

Тое, што і пачаскі.

|| прым. пачасны, .

пачастунак, , м.

Ежа, пітво, якімі частуюць каго-н.

  • Нагатаваць многа пачастункаў.

пачасціцца, ; зак. (разм.).

Стаць больш частым (у 3 і 4 знач.).

  • Стукі малатка пачасціліся.
  • Пульс хворага пачасціўся.

|| незак. пачашчацца, .

|| наз. пачашчэнне, .

пачасціць, ; зак.

Зрабіць больш частым.

  • П. наведванні.
  • П. крок.

|| незак. пачашчаць, .

пачатак1, , м.

  1. Першы момант ці першыя моманты якога-н. дзеяння, з’явы.

    • П. жніва.
    • У пачатку восені.
    • П. навучальнага года.
    • Пакласці або даць п. чаму-н. (пачаць).
  2. Зыходны пункт, кропка.

    • У пачатку вёскі.
    • Весці свой пачатак ад чаго-н. (паходзіць ад чаго-н.).
    • Браць п. (пачынацца).
  3. Першакрыніца, аснова, асноўная прычына.

    • Арганізуючы п.
    • Стрымліваючы п.
  4. Асноўныя палажэнні, прынцыпы.

    • Пачаткі дзяржаўнасці.
  5. мн. Спосабы, метады ажыццяўлення чаго-н.

    • На калектыўных пачатках.
    • На грамадскіх пачатках (бязвыплатна — пра якую-н. работу, дзейнасць каго-н.).

пачатак2, , м. (спец.).

Суквецце з патоўшчанай воссю, на якой шчыльна размешчаны кветкі, плады.

  • Кукурузны п.

|| прым. пачатачны, .

пачатковы, .

  1. Які знаходзіцца ў пачатку чаго-н., з’яўляецца пачаткам чаго-н.

    • Пачатковае слова.
    • Пачатковая стадыя развіцця.
  2. Дадзены не ў поўным аб’ёме, ніжэйшы.

    • Пачатковая адукацыя.
    • Пачатковая школа.

пачацца, ; зак.

Узнікнуць, пачаць адбывацца, наступіць.

  • Праца пачалася.
  • Пачалося лета.

|| незак. пачынацца, .

пачаць, ; зак.

  1. што і з інф. Прыступіць да якога-н. дзеяння.

    • П. будаўніцтва дома.
    • П. будаваць.
  2. з інф. Праявіць першыя прыметы якога-н. дзеяння або стану.

    • Лякарства пачало дзейнічаць.
    • Пачало цямнець.
  3. што чым або з каго-што. Узяцца за што-н. у першую чаргу.

    • П. прамову прывітаннем або з прывітання.
  4. Прыступіць да спажывання чаго-н.

    • П. новую буханку хлеба.

|| незак. пачынаць, .

Пачынаючы з, прыназ. — тое, што і «з» (у 1 знач.).

  • Пачынаючы з гэтай старонкі.