пачатак1, , м.

  1. Першы момант ці першыя моманты якога-н. дзеяння, з’явы.

    • П. жніва.
    • У пачатку восені.
    • П. навучальнага года.
    • Пакласці або даць п. чаму-н. (пачаць).
  2. Зыходны пункт, кропка.

    • У пачатку вёскі.
    • Весці свой пачатак ад чаго-н. (паходзіць ад чаго-н.).
    • Браць п. (пачынацца).
  3. Першакрыніца, аснова, асноўная прычына.

    • Арганізуючы п.
    • Стрымліваючы п.
  4. Асноўныя палажэнні, прынцыпы.

    • Пачаткі дзяржаўнасці.
  5. мн. Спосабы, метады ажыццяўлення чаго-н.

    • На калектыўных пачатках.
    • На грамадскіх пачатках (бязвыплатна — пра якую-н. работу, дзейнасць каго-н.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)