Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пасаджоны, .

Які выконвае ролю бацькоў жаніха або нявесты ў народным вясельным абрадзе.

  • П. бацька.
  • Пасаджоная маці.

пасадка, , ж.

  1. гл. садзіць.

  2. мн. Месца, на якім пасаджаны расліны.

    • Пасадкі маладога сасонніку.
  3. Спуск і прызямленне лятальнага апарата.

    • Мяккая п.
    • Вымушаная п.
    • Ісці, заходзіць на пасадку.
  4. Манера, спосаб трымацца ў сядле.

    • Кавалерыйская п.

|| прым. пасадачны, .

  • П. матэрыял.
  • Пасадачная платформа.

пасаднік, , м.

У старажытнай і сярэдневяковай Русі: намеснік князя, а таксама ў феадальных рэспубліках, выбарны галава грамадзянскай адміністрацыі.

  • Княжацкі п.

|| ж. пасадніца, .

|| прым. пасадніцкі, .

пасаж1, , м.

Крытая галерэя з гандлёвымі памяшканнямі.

|| прым. пасажны, .

пасаж2, , м.

Частка музычнага твора, звычайна віртуознага характару.

  • Іграць цяжкі п.

пасажыр, , м.

Чалавек, які ажыццяўляе паездку на поездзе, параходзе або іншым відзе транспарту.

|| ж. пасажырка, .

|| прым. пасажырскі, .

  • П. параход.

пасажырапаток, , м. (спец.).

Колькасць пасажыраў, якія едуць у пэўным напрамку.

пасак, , м.

  1. Вузкі доўгі кавалак чаго-н. (тканіны, скуры і пад.); рэмень, шнурок, матуз і пад. Кроіць скуру на паскі.

    • Падперазацца паскам.
  2. Шырокая рыска, палоска на чым-н.

    • Рыжая карова з белымі паскамі на спіне.
  3. Частка збруі — рэмень, працягнуты ад адной аглоблі да другой цераз падсядзёлак.

пасалавелы, (разм.).

Невыразны, мутны ад стомленасці, ап’янення і пад. (пра вочы).

пасароміць, ; зак.

  1. Зрабіць так, каб было сорамна каму-н.

    • П. свавольнікаў.
  2. Зняславіць, абняславіць.

    • Не п. гонару бацькоў.