Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паланкін, ✂, м.

На Усходзе: сродак перамяшчэння ў выглядзе ўмацаванага на доўгіх шастах крытага крэсла або ложа, якое пераносіцца насільшчыкамі.

паланцін, ✂, м.

Футравая або аксамітавая жаночая наплечная накідка, а таксама вялікая і шырокая хустка.

  • Сабаліны п.

|| прым. паланцінавы, ✂.

паланэз, ✂, м.

Польскі ўрачысты танец-шэсце, а таксама музыка ў яго рытме.

палас, ✂, м.

Двухбаковы дыван без ворсу.

|| прым. паласны, ✂.

паласа, ✂, ж.

  1. Доўгі роўны след (у малюнку, у чарцяжы, на якой-н. паверхні і пад.), стужка, доўгая вузкая частка якой-н. прасторы.

    • Чырвоныя і сінія палосы на хустцы.
    • П. на целе ад удару.
    • П. дыму.
  2. Працяглы ўчастак чаго-н., пояс.

    • Гліністая п.
    • Прыфрантавая п.
  3. У старой вёсцы: невялікі вузкі ўчастак ворнай зямлі сялянскага надзелу.

  4. Старонка ў наборы, у друкаваным выданні (спец.).

    • Газетная п.
  5. перан. Прамежак часу, перыяд.

    • Самая шчаслівая п. яго жыцця.
  6. перан. Настрой, стан.

    • Змрочная п. найшла на яго.

|| памянш. палоска, ✂.

  • Тканіна ў палоску.

|| прым. палосны, ✂ і паласны, ✂.

паласаваць, ✂; незак.

  1. Рэзаць на палосы (спец.).

    • П. жалеза.
  2. Біць, пакідаючы рубцы, палосы на целе (разм.).

|| зак. паласаваць, ✂ і спаласаваць, ✂.

|| наз. паласаванне, ✂.

паласавы, ✂, (спец.).

Які вырабляецца ў выглядзе палос ці служыць для вырабу іх.

  • Паласавое жалеза.
  • П. стан.

паласаты, ✂.

Пакрыты палосамі; з афарбоўкай у палоску.

  • Паласатая тканіна.
  • Паласатыя шпалеры.

|| наз. паласатасць, ✂.

паласкальніца, ✂, ж.

Пасудзіва для мыцця кубкаў, шклянак і пад.

паласканне, ✂, н.

  1. гл. паласкаць.

  2. Лекавая вадкасць, якой палошчуць горла, рот.

    • Цёплае п.