паласа, , ж.

  1. Доўгі роўны след (у малюнку, у чарцяжы, на якой-н. паверхні і пад.), стужка, доўгая вузкая частка якой-н. прасторы.

    • Чырвоныя і сінія палосы на хустцы.
    • П. на целе ад удару.
    • П. дыму.
  2. Працяглы ўчастак чаго-н., пояс.

    • Гліністая п.
    • Прыфрантавая п.
  3. У старой вёсцы: невялікі вузкі ўчастак ворнай зямлі сялянскага надзелу.

  4. Старонка ў наборы, у друкаваным выданні (спец.).

    • Газетная п.
  5. перан. Прамежак часу, перыяд.

    • Самая шчаслівая п. яго жыцця.
  6. перан. Настрой, стан.

    • Змрочная п. найшла на яго.

|| памянш. палоска, .

  • Тканіна ў палоску.

|| прым. палосны, і паласны, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)