Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пазавайсковы, ✂.

Без знаходжання ў войсках.

  • Пазавайсковая падрыхтоўка.

пазавалакаць, ✂ і пазавалакваць, ✂; зак.

  1. Завалачы, закрыць, заслаць усё, многае.

    • Хмары пазавалакалі неба.
  2. Валочачы, зацягнуць куды-н. усё, многае або ўсіх, многіх (разм.).

    • П. бярвенне ў павець.

пазавальвацца, ✂; зак.

  1. Заваліцца, запасці, абваліцца — пра ўсё, многае.

    • Кнігі пазавальваліся за шафу.
    • Пазавальваліся слупы.
  2. Улегчыся, залегчы — пра ўсіх, многіх (разм.).

    • Усе пазавальваліся спаць.

пазавозіць, ✂; зак.

Завесці ўсіх, многіх або ўсё, многае.

  • П. дзяцей у лагер.
  • П. тавар у магазіны.

пазавучваць, ✂; зак.

Завучыць усё, многае.

  • П. формулы.

пазавязваць, ✂; зак.

Завязаць усё, многае.

  • П. мяхі з бульбай.

пазаганяць​1, ✂; зак.

Загнаць куды-н. усіх, многіх ці ўсё, многае.

  • П. жывёлу ў хлявы.
  • П. цвікі ў сцяну.

пазаганяць​2, ✂; зак. (разм.).

Заганяць, замарыць усіх, многіх.

  • Пазаганялі коней за дзень.

пазагароджваць, ✂; зак.

Загарадзіць усё, многае.

  • П. сады тынам.

пазагінаць, ✂; зак.

Загнуць усё, многае.

  • П. цвікі.