Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пажаць, ; зак.

  1. Зжаць (гл. жаць).

    • П. ячмень.
    • Што пасееш, тое і пажнеш (прыказка).
  2. перан. Здабыць, атрымаць, заслужыць што-н. (высок.).

    • П. славу.
    • Хто пасее агонь, пажне пажар (прыказка).

|| незак. пажынаць, .

пажоўклы, .

Які зрабіўся жоўтым, набыў жоўтае адценне.

  • Пажоўклая папера.
  • Пажоўклая трава.

пажраць, ; зак. (разм.).

  1. чаго і без дапаўнення. З’есці чаго-н. у якой-н. колькасці, прыняць ежу.

  2. Прагна з’есці ўсё (звычайна пра жывёл).

    • Саранча пажрала пасевы.

|| незак. пажыраць, .

  • П. кнігі (перан. чытаць вельмі многа з захапленнем).
  • П. вачамі каго-, што-н. (перан. прагна, не адрываючыся глядзець на каго-, што-н.).

пажухлы, .

Які стаў жухлым.

  • Пажухлая трава.

пажыва, , ж.

Тое, чым жывіцца арганізм, спажыва.

  • П. для раслін, рыб.
  • Духоўная п. (перан.).

|| прым. пажыўны, .

пажывіцца, ; зак. (разм.).

  1. Знайсці для сябе якую-н. ежу, пажыву.

    • Няма дзе курам п.
  2. чым. Узяць для сябе што-н. чужое, атрымаць якую-н. карысць з чужога.

    • П. чужым дабром.

пажылы, .

Які пачынае старэць, немалады.

  • П. мужчына.
  • П. ўзрост.

пажыраць, ; незак.

  1. гл. пажраць і пажэрці.

  2. Знішчаць цалкам што-н.

    • Полымя пажырае хаты.

пажытак, , м.

  1. гл. пажыткі.

  2. Здабыча, пажыва.

    • Мышы — самы лепшы п. для кошкі.
    • П. для роздуму (перан.).

пажыткі, , м., зб.

Дробны скарб, хатнія рэчы.