Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падавіць, ✂; зак.

  1. Сілай пакласці канец чаму-н., знішчыць, заглушыць.

    • П. паўстанне.
    • П. агонь праціўніка.
  2. Раздушыць, перадавіць усё, многае ці ўсіх; многіх.

    • П. усіх жукоў.

|| незак. падаўляць, ✂.

|| наз. падаўленне, ✂.

падаворваць, ✂; зак.

Закончыць ворыва на многіх участках.

падагнаць, ✂; зак.

  1. Гонячы, наблізіць ці загнаць пад што-н.

    • П. курэй пад навес.
    • Крыгу падагнала да берага (безас.).
  2. Паскорыць чый-н. бег, чыю-н. работу.

    • П. каня.
    • П. адстаючых.
  3. Давесці да патрэбнага памеру, прыладзіць, каб падыходзіла адно да другога.

    • П. шыбу да форткі.
    • П. пінжак да фігуры.

|| незак. падганяць, ✂.

|| наз. падгон, ✂ і падгонка, ✂.

падагнуцца, ✂; зак.

Загнуцца знізу ці пад што-н.

  • Край абруса падагнуўся.

|| незак. падгінацца, ✂ і падгібацца, ✂.

падагнуць, ✂; зак.

Загнуцца знізу ці пад што-н.

  • П. падол.
  • П. ногі пад сябе.

|| незак. падгінаць, ✂ і падгібаць, ✂.

падагра, ✂, ж.

Хвароба суставаў і тканак, якая выклікаецца парушэннем абмену рэчываў у арганізме.

|| прым. падагрычны, ✂.

падагравальнік, ✂, м.

Прыбор для падагравання чаго-н.

падагрык, ✂, м. (разм.).

Чалавек, хворы на падагру.

|| ж. падагрычка, ✂.

падагрэць, ✂; зак.

  1. Крыху разагрэць.

    • П. суп.
  2. перан. Узбудзіць, узмацніць.

    • П. настрой, нецярпенне.

|| незак. падаграваць, ✂.

|| наз. падагрэў, ✂ і падаграванне, ✂.

  • П. вады ў басейне.

падагуліць, ✂; зак.

Тое, што і падагульніць.

|| незак. падагульваць, ✂.

|| наз. падагульванне, ✂.