падагнаць дзеяслоў | закончанае трыванне
-
Гонячы, наблізіць ці загнаць пад што-н.
- П. курэй пад навес.
- Крыгу падагнала да берага (безасабовая форма).
-
Паскорыць чый-н. бег, чыю-н. работу.
- П. каня.
- П. адстаючых.
-
Давесці да патрэбнага памеру, прыладзіць, каб падыходзіла адно да другога.
- П. шыбу да форткі.
- П. пінжак да фігуры.
|| незакончанае трыванне: падганяць.
|| назоўнік: падгон і падгонка.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)