Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

заказны, ✂.

  1. Зроблены на заказ, які дастаўляецца па заказу.

    • З. касцюм.
    • З. аўтобус.
  2. Адпраўлены поштай з павышанай адказнасцю за дастаўку і з дадатковай аплатай.

    • Заказное пісьмо.

заказчык, ✂, м.

Той, хто дае заказ (у 1 знач.).

|| ж. заказчыца, ✂.

|| прым. заказчыцкі, ✂.

заказытаць, ✂; зак.

Змучыць казытаннем.

закалаціцца, ✂; зак.

Пачаць калаціцца.

  • Закалацілася ўсё ўнутры.

закалаціць​1, ✂; зак. (разм.).

Прыгатаваць, падсыпаючы што-н. у вадкасць і размешваючы.

  • З. бражку.

|| незак. закалочваць, ✂.

закалаціць​2, ✂; зак.

Пачаць калаціць (у 1, 2, 5 і 6 знач.).

закалец, ✂, м.

Сыры, недапечаны слой у хлебе каля ніжняй скарынкі.

◊

  • Мець закалец на каго (разм.) — затаіць злосць на каго-н.

закалоцца, ✂; зак.

Пракалоўшы сябе чым-н. вострым, пазбавіць жыцця.

  • З. кінжалам.

|| незак. заколвацца, ✂.

закалоць​1, ✂; зак.

  1. гл. калоць ​1.

  2. Замацаваць, пракалоўшы чым-н. вострым, тонкім.

    • З. валасы шпількамі.

|| незак. заколваць, ✂.

закалоць​2, ✂; зак.

Пачаць калоць (у 1 знач.).

  • Закалола ў бок.