Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

папашукаць, ✂ і папашукваць, ✂; зак. (разм.).

Шукаць доўга, неаднаразова.

  • П. цяля ў лесе.

папера, ✂, ж.

  1. Матэрыял для пісьма, а таксама для іншых мэт, які вырабляецца з драўніннай ці анучнай масы.

  2. Афіцыйнае пісьмовае паведамленне, дакумент; рукапіс.

    • Штабныя паперы.
    • Каштоўныя паперы (грашовыя дакументы).
    • Корпацца ў паперах.

◊

  • Застацца на паперы — пра рашэнне, якое не выконваецца.

  • Папера ўсё вытрымае (іран.) — ужыв. у знач.: напісаць можна ўсё, але не заўсёды ажыццяўляецца тое, пра што напісана.

|| памянш. паперка, ✂.

|| зніжальная форма: паперчына, ✂.

|| прым. папяровы, ✂.

папераапранацца, ✂; зак.

Пераапрануцца — пра ўсіх, многіх.

папераварочваць, ✂; зак.

Перавярнуць усё, многае або ўсіх, многіх.

  • П. вёдры.

папераводзіць, ✂; зак.

Перавесці ўсіх, многіх або ўсё, многае.

  • П. дзяцей цераз дарогу.
  • П. электрычкі на запасныя пуці.

паперавозіць, ✂; зак.

Перавезці з аднаго месца на другое ўсё, многае ці ўсіх, многіх.

  • П. людзей цераз раку.

паперавязваць, ✂; зак.

Перавязаць усіх, многіх ці ўсё, многае.

  • П. пакункі.

папераганяць, ✂; зак.

Перагнаць усіх, многіх ці ўсё, многае.

  • П. коней на другую пашу.
  • П. лодкі на другі бок ракі.

паперагараць, ✂ і паперагарваць, ✂; зак.

Перагарэць — пра ўсё, многае.

  • Лямпачкі паперагаралі (паперагарвалі).

паперагароджваць, ✂; зак.

Перагарадзіць усё, многае.