папера, , ж.

  1. Матэрыял для пісьма, а таксама для іншых мэт, які вырабляецца з драўніннай ці анучнай масы.

  2. Афіцыйнае пісьмовае паведамленне, дакумент; рукапіс.

    • Штабныя паперы.
    • Каштоўныя паперы (грашовыя дакументы).
    • Корпацца ў паперах.

  • Застацца на паперы — пра рашэнне, якое не выконваецца.

  • Папера ўсё вытрымае (іран.) — ужыв. у знач.: напісаць можна ўсё, але не заўсёды ажыццяўляецца тое, пра што напісана.

|| памянш. паперка, .

|| зніжальная форма: паперчына, .

|| прым. папяровы, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)