Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

папасядзець, ✂ і папаседжваць, ✂; зак. (разм.).

Пасядзець доўга, неаднаразова.

  • Колькі ён папасядзеў над гэтымі чарцяжамі.

папасячы, ✂ і папасякаць, ✂; зак. (разм.).

Сячы доўга, неаднаразова.

  • П. дроў.

папаўдні, прысл.

Пасля 12 гадзін дня.

  • Каля гадзіны п.

папаўненне, ✂, н.

  1. гл. папоўніць.

  2. Тое, чым папаўняецца што-н. (часцей пра войскі, кадры, грошы і пад.).

    • У батальён прыйшло п.

папаха, ✂, ж.

Высокая футравая шапка.

  • Генеральская п.
  • Казацкая п.

папахадзіць, ✂ і папаходжваць, ✂; зак. (разм.).

Хадзіць доўга, неаднаразова.

папахварэць, ✂ і папахворваць, ✂; зак. (разм.).

Хварэць доўга, неаднаразова.

  • П. у час эпідэміі грыпу.

папахваць, ✂; незак.

Злёгку, крыху пахнуць чым-н. (звычайна непрыемным).

  • З куфра папахвала цвіллю (безас.).
  • Мяса папахвае (пачынае псавацца).

папацёмку, прысл.

Без святла, у цемнаце.

  • Апранацца п.

папацягаць, ✂ і папацягваць, ✂; зак. (разм.).

Цягаць доўга, неаднаразова; пацягаць многа каго-, чаго-н.

  • Колькі мы папацягалі (папацягвалі) гэтага бярвення.