Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пабойвацца, ; незак.

Адчуваць лёгкі страх.

  • П. ісці лесам ноччу.

пабольваць, ; незак.

Крыху або зрэдку балець.

  • Зуб пабольвае.

пабольшыць, ; зак.

Зрабіць большым па.колькасці, памеру і пад.

  • П. кнот у лямпе.

паборы, , м.

  1. Празмерныя, непасільныя падаткі ці зборы.

  2. перан. Неафіцыйныя зборы сродкаў на што-н. (разм.).

пабочны, .

  1. Які існуе побач з галоўным, асноўным, другарадным.

    • П. тыпаж у п’есе.
  2. Не свой, які не належыць да дадзенага грамадства, установы, сям’і і пад.

    • Пабочным (наз.) уваход забаронены.
  3. Які не мае непасрэдных адносін да чаго-н.

    • Пабочныя меркаванні.
  4. Народжаны без шлюбу (уст.).

    • П. сын.

  • Пабочнае слова або пабочны сказ — у граматыцы: інтанацыйна адасобленае слова ці сказ унутры другога сказа, якія выражаюць розныя віды адносін таго, хто гаворыць, да таго, пра што ён гаворыць.

пабрацім, , м.

Чалавек, які ўступіў у пабрацімства з кім-н.

  • Гарады-пабрацімы (перан. пародненыя гарады).

|| прым. пабрацімскі, .

пабрацімства, , н.

Старажытны славянскі звычай замацавання мужчынскай дружбы прыраўноўваннем яе да братніх адносін.

  • П. франтавікоў.

пабраць, ; зак.

Узяць, забраць усё, многае або ўсіх, многіх.

  • П. усе рэчы.

пабрысці, ; зак.

Пайсці павольна, з цяжкасцю перастаўляючы ногі.

пабуджальны, (кніжн.).

Які выклікае жаданне, прымушае дзейнічаць.

  • Пабуджальныя прычыны.
  • Пабуджальныя сказы.