Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паняты, , м. (афіц.).

Асоба, якая запрашаецца органамі ўлады ў якасці сведкі пры вобыску, вопісе маёмасці і пад.

  • Запрасіць панятых.

паняцце, , н.

  1. Лагічна аформленая думка аб прадмеце, з’яве, ідэя чаго-н.

    • П. прыбавачнай вартасці.
  2. Уяўленне, звесткі пра што-н.

    • Даць п. пра што-н.
    • Мець п. аб чым-н.
  3. звычайна мн. Спосаб, узровень разумення чаго-н.

    • Паводле нашых паняццяў усё гэта павінна быць па-іншаму.

|| прым. паняційны, .

паняць:

  • паняць моду (разм.) — панадзіцца, прывыкнуць да чаго-н. (непажаданага).

    • Паняў моду гуляць у карты.

папа, , м.

Вярхоўны галава каталіцкай царквы і дзяржавы Ватыкан.

  • Рымскі п.

|| прым. папскі, .

папабегаць, і папабегваць, ; зак. (разм.).

Бегаць доўга, неаднаразова.

  • П. за каровамі.

папаблудзіць, ; зак. (разм.).

Блудзіць доўга, неаднаразова.

  • Во папаблудзілі мы ў лесе.

папавадзіць, і папаводжваць, ; зак. (разм.).

Вадзіць доўга, неаднаразова; павадзіць многа каго-, чаго-н.

  • Колькі ён папавадзіў (-воджваў) турыстаў.

папавазіць, і папавожваць, ; зак. (разм.).

Вазіць доўга, неаднаразова; павазіць многа каго-, чаго-н.

  • Колькі я папавазіў (папавожваў) гэтых дроў.

папаварыць, і папаварваць, ; зак. (разм.).

Варыць доўга, неаднаразова; паварыць многа чаго-н.

  • Давялося п. грыбоў.

папавучыць, і папавучваць, ; зак. (разм.).

Доўга вучыць; павучыць многіх.