Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пантэіст, , м.

Паслядоўнік пантэізму.

|| ж. пантэістка, .

|| прым. пантэісцкі, .

пантэон, , м.

  1. Манументальны будынак — месца пахавання славутых дзеячаў.

  2. У старажытных грэкаў і рымлян: храм, прысвечаны ўсім багам.

  3. Сукупнасць багоў якой-н. рэлігіі (кніжн.).

пантэра, , ж.

Буйны драпежнік сямейства кашэчых з плямістай поўсцю, леапард.

панукаць, і панукваць, , незак.

  1. Прымушаць рабіць што-н. хутчэй, падганяць (першапачаткова вокрыкам «ну», звернутым да каня).

    • П. каня.
    • Гэтых хлопцаў не трэба п. у рабоце.
  2. Дэспатычна распараджацца кім-н.

    • П. падлеткамі.

|| наз. пануканне, і панукванне, .

пануры, .

  1. Хмурны, няветлівы, бязрадасны.

    • П. стары.
    • П. погляд.
  2. перан. Які выклікае бязрадаснае пачуццё.

    • Панурыя думкі.
  3. З апушчанай галавой, паніклы.

    • Вакол труны стаялі панурыя людзі.

|| наз. панурасць, .

панурысты, .

Хмурны, няветлівы.

  • П. чалавек.

|| наз. панурыстасць, .

панурыцца, ; зак.

Тужліва, панура схіліць галаву.

  • Сядзець панурыўшыся.

панурыць, ; зак.:

  • панурыць галаву — тужліва схіліць галаву.

пануючы, .

  1. Які мае ўладу, знаходзіцца на чале ўлады.

    • Пануючыя класы.
  2. Які пераважае, найбольш распаўсюджаны.

    • Пануючая парода дрэў.
  3. Які ўзвышаецца над чым-н.

    • Пануючая вышыня.

панцак, , м. (разм.).

Круглыя ячныя крупы, а таксама суп з такіх круп.