панукаць, і панукваць, , незак.

  1. Прымушаць рабіць што-н. хутчэй, падганяць (першапачаткова вокрыкам «ну», звернутым да каня).

    • П. каня.
    • Гэтых хлопцаў не трэба п. у рабоце.
  2. Дэспатычна распараджацца кім-н.

    • П. падлеткамі.

|| наз. пануканне, і панукванне, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)