Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

папрагінацца, ; зак.

Прагнуцца — пра ўсё, многае.

  • Маснічыны папрагіналіся.

папрагінаць, ; зак.

Прагнуць у многіх месцах.

  • П. дошкі.

папрагніваць, ; зак.

Прагніць у многіх месцах.

  • Дошкі ад сырасці папрагнівалі.

папрагрызаць, ; зак.

Прагрызці што-н. у многіх месцах.

  • Мышы папрагрызалі дзіркі.

папрадаваць, ; зак.

Прадаць усё, многае або ўсіх, многіх.

  • П. маёмасць.

папрадзёўбваць, ; зак.

Прадзяўбці што-н. у многіх месцах або усё, многае.

папрадзірацца, ; зак.

Прадрацца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

  • Мяхі папрадзіраліся.
  • П. праз калючы зараснік.

папрадзіраць, ; зак.

Прадраць што-н. у многіх месцах, прадраць усё, многае.

папрадуха, , ж. (уст.).

  1. Жанчына, якая займаецца ручным прадзеннем.

    • Якая п. пры кудзелі, такое палатно ў белі (з нар.).
  2. мн. Вячоркі, якія наладжвала вясковая моладзь, каб папрасці і павесяліцца, попрадкі.

    • Хадзіць на папрадухі.

папракаць, ; незак.

Выказваць каму-н. дакор, нездавальненне чым-н., абвінавачваць у чым-н., асуджаць за што-н.

  • П. куском хлеба.
  • П. каго-н. у баязлівасці.

|| аднакр. папракнуць, .