Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паддоннік, ✂, м.

Падстаўка або падсцілка пад што-н.

  • Гліняны п.
  • П. пад кветачны вазон.

паддопытны, ✂.

Які знаходзіцца пад следствам.

  • Прызнанне паддопытнага (наз.).

паддоследны, ✂.

Які служыць аб’ектам навуковага доследу.

  • Паддоследнае поле.

паддувала, ✂, н.

Адтуліна ў печы пад топкай для ўзмацнення цягі.

|| прым. паддувальны, ✂.

пад’езд, ✂, м.

  1. гл. пад’ехаць.

  2. Месца, па якім пад’язджаюць да чаго-н.

    • П. да ракі.
  3. Уваход у будынак.

    • Парадны п.

|| прым. пад’язны, ✂ і пад’езны, ✂.

пад’есці, ✂; зак. (разм.).

  1. Наесціся, паесці.

    • Не далі спакойна п.
  2. З’есці знізу, ніжнюю частку чаго-н.

    • Бабры пад’елі дрэвы.

|| незак. пад’ядаць, ✂.

пад’ехаць, ✂; зак.

  1. да каго-чаго. Едучы, наблізіцца да каго-, чаго-н.

    • П. да гаража.
  2. пад што. Едучы на чым-н., трапіць куды-н., пад што-н.

    • П. пад мост.
  3. Прыехаць (звычайна па справе, ненадоўга; разм.).

    • Вы едзьце цяпер, а я пад’еду пазней.
  4. перан., да каго. Падлізацца, дабіцца чаго-н. хітрасцю, ліслівасцю (разм.).

    • П. да начальства.

|| незак. пад’язджаць, ✂.

|| наз. пад’езд, ✂.

пад’ём, ✂, м.

  1. гл. падняцца, -ць.

  2. Участак дарогі, які ідзе ўверх.

    • Круты п.
  3. Выпуклая частка нагі ад пальцаў да шчыкалаткі, над ступнёй.

    • Боты ціснуць у пад’ёме.

◊

  • Лёгкі (або цяжкі) на пад’ём (разм.) — лёгка (або з цяжкасцю) адважваецца ісці, ехаць, рухацца, рабіць што-н.

|| прым. пад’ёмны, ✂.

пад’ёмнік, ✂, м.

Устройства, механізм для пад’ёму цяжару і пасажыраў.

  • Канатны п.

пад’ёмны, ✂.

  1. гл. падняцца, -ць і пад’ём.

  2. Які прызначаны для пад’ёму, перамяшчэння ўверх.

    • П. кран.
  3. Такі, які можна падняць.

    • Пад’ёмная заслона.
  4. Які выдаецца для расходаў пры пераездзе на новае месца работы.

    • Пад’ёмныя грошы.
    • Атрымаць пад’ёмныя.