назоўнік | мужчынскі род
гл. падняцца, -ць.
Участак дарогі, які ідзе ўверх.
- Круты п.
Выпуклая частка нагі ад пальцаў да шчыкалаткі, над ступнёй.
- Боты ціснуць у пад’ёме.
- Лёгкі (або цяжкі) на пад’ём (размоўнае) — лёгка (або з цяжкасцю) адважваецца ісці, ехаць, рухацца, рабіць што-н.
|| прыметнік:
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)