Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

панакрываць, ; зак.

Накрыць усё, многае або ўсіх, многіх.

  • П. дзяцей.
  • П. сталы.

панакупляць, і панакупліваць, ; зак.

Накупіць многа чаго-н.

  • П. тавараў.

паналепліваць, і паналяпляць, ; зак.

  1. што і чаго. Наляпіць чаго-н. у розных месцах або на многіх прадметах.

  2. чаго. Вырабіць лепкай вялікую колькасць чаго-н.

    • П. фігурак з пластыліну.

паналіваць, ; зак.

  1. што і чаго. Напоўніць усю або нейкую колькасць пасуды чым-н. вадкім.

    • П. бочкі вадой.
  2. чаго. Разліць якую-н. вадкасць у многіх месцах.

    • П. чарніла на стол.

паналіпаць, ; зак.

Наліпнуць у многіх месцах, у вялікай колькасці.

  • Паналіпала гразі да колаў або на колы (безас.).

паналятаць, ; зак.

  1. Наляцець, прыляцець у вялікай колькасці.

    • Паналятала мух у хату.
  2. Напасці, зрабіць набег — пра ўсіх, многіх.

панама1, , ж.

Летні шыракаполы саламяны або з матэрыі капялюш.

|| памянш. панамка, .

|| прым. панамны, .

панама2, , ж. (кніжн.).

Буйное махлярства, звязанае з подкупам вышэйшых чыноўнікаў і іншымі злоўжываннямі.

|| прым. панамскі, .

панамотваць, ; зак.

Наматаць усё, многае.

  • П. клубкі нітак.

панамочваць, ; зак.

  1. каго-што і чаго. Намачыць усё, многае або ўсіх, многіх.

    • П. каноплі.
  2. што і чаго. Мочачы, прыгатаваць многа чаго-н.

    • П. яблыкаў.