Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

палуда, , ж.

Тонкі слой волава, якім пакрываюць паверхню металічных вырабаў для засцярогі ад іржы, акіслення.

палуднаваць, ; незак.

Тое, што і абедаць.

|| зак. папалуднаваць, .

палукаш, , м.

Плецены кораб, які ўстаўляецца ў драбіны воза або сані.

палукашак, , м.

Тое, што і палукаш.

палундра, выкл.

Вокрык, які перасцерагае аб небяспецы (першапачаткова ў маракоў і пажарных: папярэджанне аб небяспецы, якая зыходзіць ад прадмета, што падае зверху).

палутарка, , ж. (разм.).

Грузавая машына грузападымальнасцю 1,5 тоны.

палучка, , ж. (разм.).

Атрыманыя за работу грошы, заработная плата.

  • Месячная п.

палымнець, ; незак.

  1. Ярка гарэць, палаць; знішчацца ў агні.

    • Хаты палымнелі ў агні.
  2. Набываць колер полымя; вылучацца колерам полымя, яркай чырвонай афарбоўкай.

    • На ўсходзе палымнела зара.
    • Палымнее чырвоная рабіна (перан.).
  3. Пакрывацца румянцам.

    • Палымнее твар.
  4. перан. Быць ахопленым якім-н. моцным пачуццём.

    • П. сэрцам.
    • Палымнее агонь помсты.

палымяны, .

  1. Які мае ярка-чырвоны колер, колер полымя.

    • П. захад.
  2. перан. Вельмі палкі, страсны, моцны (высок.).

    • П. патрыёт.
    • Палымяная прамова.

|| наз. палымянасць, .

палын, , м.

Эфіраносная расліна з дробнымі кветачкамі, з моцным пахам і горкім смакам.

|| прым. палыновы, .

  • П. пах.
  • Палыновая настойка.