Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

палітэхнікум, , м.

Сярэдняя політэхнічная навучальная ўстанова.

паліўны, .

  1. Які мае патрэбу ў паліўцы.

    • Паліўныя землі.
  2. Заснаваны на штучным арашэнні.

    • Паліўное земляробства.

паліца1, , ж.

Старажытная зброя — цяжкая дубіна з патоўшчаным канцом.

паліца2, , ж.

  1. Прымацаваная да сцяны або зробленая ў сцяне, шафе гарызантальная дошка для розных прадметаў (кніг, пасуды і інш.).

  2. Месца для ляжання ў пасажырскім вагоне.

    • Верхняя п.
  3. Тое, што і адвал​1 (у 3 знач.).

|| памянш. палічка, .

|| прым. палічны, .

паліцай, , м. (пагард.).

У час Вялікай Айчыннай вайны ў акупіраваных раёнах: здраднік з мясцовага насельніцтва, які служыў у фашысцкай паліцыі.

паліцмайстар, , м.

Начальнік паліцыі ў буйных гарадах царскай Расіі, а таксама ў некаторых інш. дзяржавах.

|| прым. паліцмайстарскі, .

паліцца1, ; незак.

Пра печ: мець у сабе раскладзены агонь.

  • У кухні палілася пліта.

паліцца2, ; зак.

  1. гл. паліць​2.

  2. Пачаць ліцца.

    • З гор паліліся ручаі.

паліцыя, , ж.

  1. У некаторых краінах: адміністратыўны орган аховы дзяржаўнай бяспекі і грамадскага парадку.

  2. зб. Асобы, якія служаць у гэтым органе.

|| прым. паліцэйскі, .

  • П. чын.
  • Атрад паліцэйскіх (наз.).
  • Паліцэйскія метады кіравання (перан. якія апіраюцца на насілле).

паліць1, ; незак.

  1. Знішчаць агнём.

    • П. паперу.
  2. Прымушаць гарэць (для асвятлення, ацяплення).

    • П. дровы.
  3. Запальваць (крыніцу асвятлення; разм.).

    • П. святло.
  4. у чым і што. Распальваць і падтрымліваць агонь у печы; абаграваць памяшканне, раскладваючы агонь у печы, пліце і пад.

    • П. у печы або печ.
    • П. лазню.
  5. Апрацоўваць агнём, жарам, абпальваць (разм.).

    • П. цэглу.
  6. Дзеяннем чаго-н. гарачага, едкага ці халоднага выклікаць апёк, адчуванне апёку.

    • Сонца паліла нясцерпна.
    • Мароз паліць твар.
  7. перан. Трывожыць, мучыць.

    • Смутак паліць душу.

|| зак. спаліць, .

|| наз. спаленне, .

|| наз. паленне, .