палітолаг, 
Спецыяліст па паліталогіі.
палітолаг, 
Спецыяліст па паліталогіі.
палітра, 
Дошчачка, на якой мастак змешвае фарбы.
палітрук, 
Асоба ваенна-палітычнага саставу, якая кіравала палітычнай работай у падраздзяленнях вайсковых часцей Савецкай Арміі (да 1942 г.).
палітура, 
Спіртавы лак, які выкарыстоўваецца для паліроўкі.
|| 
палітык, 
Палітычны дзеяч, асоба, якая займаецца пытаннямі палітыкі; знаўца палітыкі.
палітыка, 
Дзейнасць органаў дзяржаўнай улады і дзяржаўнага кіравання, якая адлюстроўвае грамадскі лад і эканамічную структуру краіны, а таксама дзейнасць грамадскіх класаў, партый і інш. класавых арганізацый, грамадскіх груповак, якая вызначаецца іх інтарэсамі і мэтамі.
Падзеі і пытанні грамадскага, дзяржаўнага жыцця.
Характар дзеянняў, накіраваных на дасягненне таго, што вызначае адносіны з людзьмі (
|| 
палітыкан, 
Беспрынцыповы палітычны дзеяч, а таксама наогул спрытны і беспрынцыповы дзялок.
|| 
палітыканстваваць, 
Быць палітыканам.
|| 
палітычны, 
Дзяржаўна-прававы.Палітычная арганізацыя грамадства.
Тактычны і лоўкі, умелы ў абыходжанні, дыпламатычны (
Палітычная эканомія — навука, якая вывучае грамадскія адносіны ў працэсе вытворчасці і размеркавання матэрыяльных даброт, а таксама эканамічныя законы, што кіруюць гэтымі адносінамі.
|| 
палітэканомія, 
Скарачэнне: палітычная эканомія.
||